воскресенье, 14 августа 2016 г.

“Апошняе яйка”, альбо аповяд пра стэрэатып паводзін людзей за сталом.


Сення пачуў ад маей старэйшай сястры Ніны Мікалаеўны аповяд пра “апошняе яйка”, сведкай якога яна была.
Гісторыя гэта адбылася даўно, яшчэ пры жыцці нашай бабулі Надзеі Фадзеяўны ў весцы Мелехавічы.

 Ніна Мікалаеўна тады была падлеткам, а мяне можа і навогул яшчэ не было, ці быў я тады зусім неўмаляткам якім…

Дзед Ціхан з сынамі і зяцем (маім татай Мікалаем Паўлавічам) рабілі на падворку нейкую гаспадарчую справу: можа свіронак накрывалі, можа яшчэ што, - сястра не памятае. Таму, што малая зусім была, ды і не цікава было, хучэй за ўсе, дзяўчынцы наіраць за мужчынскай працай.

Іншая справа  каля  бабулі  круціцца і глядзець,  як яна гатуе сняданак ці вячэру. Тым больш, што гатавала Надзея Фадзеяўна ў сапраўднай сялянскай печы, карыстаючыся  чорнымі чыгункамі і ўхватамі.

Нагадаю тым, хто не ведае: чугункі былі розных памераў, ад вялікіх (літраў на восемь-дзесяць) – свіням варыць, да зусім маленькіх (на палову літра, а можа і меней). Да кожнага чыгунка каля печы стаяў ухват адпаведнага памеру.

Ясная справа, што калі мужчыны нешта талакой будуюць, гаспадыня абавязана прыгатаваць ім ежу.

Сялянская ежа ў той час была простай: падсмажаныя на патэльні яйкі са шкваркамі, аладкі, гуркі з памідорамі (летам) ці капуста ў бочцы квашаная ўзімку . На вячэру – саленікі  (звараныя картоплі) з самаробным квасам ці кіслым малаком. На абед – капуста, звараная з саленым мясам на костцы ды каша з круп ці з картоплі.

Ну вось, нарэшце падыйшлі і да галоўнага.

На сняданак бабуля Надзея падсмажыла дзевяць яек. Калі ўсе прысутнічыя паснедалі, на патэльні засталося адно яйка. На наступны ранак Надзея Фадзеяўна  прыгатавала ўжо восемь яек (палічыўшы, што раз адно не з’елі, то трэба ўжо пячы на адно меней).

Як жа яна здзівілася, калі і пасля гэтага сняданка на апошняе яйка ніхто не паквапіўся. Зразумела, што на наступны сняданак яна проста вымушана была пячы толькі семь яек…

Эксперымент бабуля скончыла толькі тады, калі колькасць падсмажаных яек адпавядала колькасці прысутнічых за сталом.

Упэўнены, што кожны з чытачоў быў сведкай падобнай гісторыі. Калі апошнюю прысмаку ніхто не чапае. Чаму так здараецца?

Хучэй за ўсе, прысутнічыя не бяруць апошні кавалак на талерцы з наступных нагод:
-         каб не падумалі, што ен “самы галодны”;
-         каб не забраць кавалак, які быў прызначаны іншаму госцю;
-         каб не пакрыўдзіць гаспадароў, пакінуўшы пусты посуд на стале.

Можа шаноўныя чытачы і паважаныя вучоныя - біхевіарысты маюць і іншыя нагоды паводзін людзей за сталом, што тычацца апошняга кавалка на талерцы, дык буду ўдзячны даведацца.

Як бачым, баба Надзя правяла свой дослед і на практыцы высвятліла, як можна выкарыстовываць гэты стэрэатып чалавечых паводзін.


У завяршэнні свайго артыкула хачу падзякаваць Ніне Мікалаеўне за нагаданую гісторыю і пажадаць ей здароўя, багатага стала і новых цікавых успамінаў! 

Комментариев нет :

Отправить комментарий